Аб спыненні працы “Цудоўні” паведаміў яе супрацоўнік Антон ў сваім Facebook: арэндадаўца разарваў дамову арэнды.
Гаспадар крамы Андрэй Несцяровіч коратка пракаментаваў сітуацыю.
- Няма ніякіх канкрэтных прычын – указанне зверху.
Арэндатары з гэта ж будынка таксама здзіўлены тым, што арэнда перарваная так раптоўна пры тым, што “Цудоўня” не мела запазычанасці і тэрмін яе не скончыўся.
Некаторыя з іх выказалі версію, што гэта была не ініцыятыва арэндадаўцы, а на яго, маўляў, націснулі з адпаведных кабінетаў. І вось што адзін з іх сказаў:
- Арэндадаўца павінен паставіцца з разуменнем. Я думаю, што яму б хацелася працаваць і далей, а не займацца рэпрэсіямі супраць актывістаў, бо гэта відавочна палітычная справа.
Больш пяці гадоў «Цудоўня» актыўна займалася папулярызацыяй беларускай культуры: на пляцоўцы крамы праходзілі гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступы музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.
Алесь Завіноўскі